Плясанаў Андрэй

Фота 2012 з архіву Вольгі Архіпавай

Андрэй Міхайлавіч Плясанаў. Нарадзіўся 11.12.1948, г. Менск.

Жывапісам займаецца з 1964. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленьні рэжысуры народнага тэатра (1975–1980) у Яраслава Громава.

Удзельнік і арганізатар выставаў з 1987. Арганізатар Асацыяцыі творчай інтэлігенцыі ў 1986. Сябра мастацкага аб’яднаньня «Форма», Саюза кінематаграфістаў, Саюза музыкальных дзеячоў, Міжнароднай гільдыі мастакоў.

Творы знаходзяцца ў Музэі мастацтваў Зімэрлі (ЗША), Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, галерэі Бэаты Шубскай (Варшава), у прыватных калекцыях Юрыя Краўцова (Нямеччына), Пітэра Брука (Канада), Карляса Гальегільёса (Чылі) і інш.

Вядомы калекцыянер беларускага жывапісу і графікі.

Відэа пра беларускіх мастакоў 1990 году з архіву Андрэя Плясанава
АРТиШОК: «Андрей Плесанов» 2013